4 траўня 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Анатоль Кудравец

6
Памёр Анатоль Кудравец

Беларускі пісьменнік і перакладчык Анатоль Кудравец памёр на 78-м годзе жыцця.

Гэта адбылося 8 траўня. Пахаванне пісьменніка адбудуцца ў нядзелю, 11 траўня, перадае «Радыё Свабода».

Анатоль Кудравец нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Аколіца на Клічаўшчыне. Быў вядомы як празаік, перакладчык, эсэіст. Аўтар кніг прозы «Зімы і весны», «На зялёнай дарозе», «Сачыненне на вольную тэму», «Смерць нацыяналіста» і іншых.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа ў 1986 годзе.

Жыў у Менску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках