4 траўня 2024, Субота, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Ляшко з Марыупаля: Стаім да апошняга, Украіну не аддамо

26
Алег Ляшко з Марыупаля: Стаім да апошняга, Украіну не аддамо

Дэпутат распавёў пра падрабязнасці бою з тэрарыстамі ў цэнтры Марыупаля.

Алег Ляшко паведаміў, што будынак УУС спалены сепаратыстамі падчас штурму. Таксама ён сказаў пра тое, што снайперы забілі і паранілі ўкраінскіх сілавікоў. Пра гэта дэпутат Вярхоўнай Рады і кандыдат у прэзідэнты напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У Марыупалі гарыць памяшканне УУС. Тэрарысты вядуць шквальны агонь, нашы ім адпавядаюць. Мясцовыя сепаратысты пад кіраўніцтвам камуніста Дэйнеса дапамагаюць тэрарыстам, спрабуюць блакаваць нашы войскі», - піша ён.

Праз паўтары гадзіны бою Алег Ляшко паведаміў новыя падрабязнасці.

«Апошняя інфа з Марыупаля. Памяшканне УУС Марыупаля цалкам згарэла. Снайперы забілі нашага камандзіра Днепрапятроўскай брыгады Сяргея Дземідзенку. Цяжка паранены камандзір часткі Нацгвардыі Сяргей Савінскі. Начальніка Марыупальскай міліцыі Валерыя Андрашчука не можам знайсці, ён адстрэльваўся да апошняга. Па сведчаннях відавочцаў, тэрарысты здзекваліся з цела загінулага Дземідзенкі, яму - ужо мёртваму - адрэзалі вушы, і выкалалі вочы», - напісаў ён.

Нагадаем, сёння сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ Генштаба УС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках