4 траўня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад санкцыі ЕЗ трапяць яшчэ 15 расейцаў

3
Пад санкцыі ЕЗ трапяць яшчэ 15 расейцаў

Амбасадары Еўразвяза ў пятніцу, 9 траўня, дасягнулі прынцыповай згоды аб уключэнні ў санкцыйны спіс ЕЗ яшчэ 15 расейцаў.

Таксама туды трапяць пяць кампаній, якія базуюцца ў Крыме. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу ў Брусэлі.

Канчатковае рашэнне аб пашырэнні спісу расейцаў, супраць якіх увядуць санкцыі, павінны прыняць міністры замежных спраў краін ЕЗ, якія збяруцца ў Брусэлі ў панядзелак, 12 траўня, піша Lenta.ru.

29 красавіка Еўразвяз апублікаваў свой новы санкцыйны спіс, у які ўвайшлі 15 чалавек. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, а рахункі ў краінах звяза, калі такія ёсць, замарожаныя. У спісе значацца віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, намеснікі старшыні Дзярждумы Сяргей Нявераў і Людміла Швяцова, начальнік Генштаба Узброеных сіл Расеі Валерый Герасімаў, паўпрад прэзідэнта ў Крымскай федэральнай акрузе Алег Белавенцаў, міністр па справах Крыма Алег Савельеў, выконваючы абавязкі губернатара Севастопаля Сяргей Мяняйлаў.

Акрамя таго, пад санкцыі падпалі дырэктар Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генштаба Ігар Сяргун і член Савета Федэрацыі ад Рэспублікі Крым Вольга Кавітідзі.

У спіс таксама ўвайшлі шэраг верхаводаў сепаратыстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках