4 траўня 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: У Марыупалі знішчаныя 20 тэрарыстаў

8
Арсен Авакаў: У Марыупалі знішчаныя 20 тэрарыстаў

Значная частка тых, хто нападаў, схаваліся ў жылых кварталах горада.

У выніку правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Марыупалі Данецкай вобласці каля 20 баевікоў знішчана. Яшчэ чацвёра ўзята ў палон. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў ў пятніцу, 9 траўня.

«Каля 20 тэрарыстаў знішчана, чацвёра ўзятыя ў палон. Значная частка тых, хто нападаў, пакідаўшы зброю, знікла ў жылых кварталах горада», - напісаў ён.

Авакаў паведаміў, што каля 60 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, атакавалі гараддзел міліцыі.

«Была спроба захопу будынка, без усялякіх папярэдніх патрабаванняў. У будынку адбыўся бой, які ператварыўся ў поўнамаштабнае баявое сутыкненне», - напісаў кіраўнік МУС.

Таксама ён паведаміў, што падчас сутыкнення загінуў украінскі вайсковец.

«Нашы страты - адзін забіты, пяцёра параненых. Удакладняюцца страты ў складзе ўзброеных сіл», - напісаў Авакаў.

Нагадаем, сёння сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ Генштаба ВС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках