4 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ката паўстанняў Касцюшкі і Пугачова назвалі лепшым палкаводцам Расеі

33
Ката паўстанняў Касцюшкі і Пугачова назвалі лепшым палкаводцам Расеі

Завяршыўся конкурс «Імя Перамогі» на званне найбольш любімага сярод расейцаў палкаводца.

Са значнай перавагай перамог генералісімус Аляксандр Сувораў, які набраў да 9 траўня 142537 галасоў.

Пачынаючы з 9 траўня мінулага года, прафесійная супольнасць, знаўцы і аматары гісторыі вылучалі ў спіс ста вялікіх палкаводцаў Расеі найбольш выбітных, на іх думку, военачальнікаў. Яны і сталі намінантамі ўсерасійскага конкурсу, які стартаваў 4 лістапада, піша ІТАР-ТАСС.

Са слоў навуковага дырэктара Расейскага вайскова-гістарычнага таварыства Міхаіла Мягкова, праект нясе вялікую асветніцкую функцыю. «Мы шмат чаго не ведаем пра нашых ваяводаў. Вядома, усім вядома, што яны былі таленавітымі военачальнікамі, атрымлівалі перамогі, выйгравалі бітвы, але мала хто ведае, што яны былі за людзі паводле асабістых і дзелавых якасцей, як яны ставіліся да ўлады, як грамадства ставілася да іх», - сказаў ён.

Сувораў, які нарадзіўся ў 1730 годзе, правёў больш за 60 бітваў. Славу яму прынеслі ўдзел у расейска-турэцкіх войнах і першая вайна супраць напалеонаўскай кааліцыі («Італійскі паход»).

Аднак ён вядомы і з другога боку.

У 1774 годзе Сувораў быў прызначаны камандуючым 6 маскоўскай дывізіяй і ў жніўні таго ж года быў накіраваны для ўдзелу ў падаўленні Сялянскай вайны пад правадырствам Емяльяна Пугачова. Ён займаўся ліквідацыяй атрадаў паўстанцаў і «супакаеннем» насельніцтва, якое апынулася ў зоне ўплыву паўстання.

У траўні 1794 Суворава накіравалі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Ён кіраваў падаўленнем нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі, Літве і Польшчы пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас штурму Варшавы 23 кастрычніка расейскімі карнікамі было забіта каля 20 тысяч яе жыхароў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках