4 траўня 2024, Субота, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ адбіў будынак МУС у Марыупалі

22
Спецназ адбіў будынак МУС у Марыупалі

Спецпадраздзяленне «Азоў» адбіла будынак МУС, дзе сепаратысты захапілі 1 і 2 паверхі, і выйшла з горада.

Пра гэта паведамляе INSIDER.

Яны забралі забітых і параненых. У той жа час пажарнікі патушылі будынак, які гарэў. Па горадзе працягваюць хадзіць п'яныя сепаратысты са зброяй.

Як адзначаюць журналісты, улады ў горадзе няма. Мэр Марыупаля збег пасля першага стрэлу, і невядома, дзе знаходзіцца. Міліцыя баіцца займаць будынкі. Таму не выключана чарговае абвастрэнне сітуацыі.

Варта адзначыць, што падобная сітуацыя назіралася і ў іншых гарадах Данецкай вобласці. І пра гэта казалі верхаводы сілавых ведамстваў на закрытым пасяджэнні парламента. Тады яны заклікалі дэпутатаў мажарытарнікаў з гэтай вобласці дапамагчы аднавіць парадак у гарадах.

Нагадаем, сёння сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ Генштаба ВС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках