26 красавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч шукае прытулку ў Беларусі

95
Януковіч шукае прытулку ў Беларусі

Беглы ўкраінскі кіраўнік можа хавацца ў Менску.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы ўкраінскі журналіст Мустафа Наем.

Паводле слоў журналіста, сын Віктара Януковіча ўжо праводзіць перамовы з беларускім дыктатарам Лукашэнкам:

«Здаецца, Віктар Януковіч ужо перастаў давяраць Уладзіміру Пуціну.

Паводле непацверджаных звестак, сям'я Віктара Януковіча шукае прытулку ў Беларусі. На мінулым тыдні сын былога прэзідэнта Віктар Януковіч-малодшы праводзіў кансультацыі з гэтай нагоды падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам».

У прыватнасці, паводле інфармацыі журналіста, Януковіч-малодшы выказаў асцярогу, што яго бацька можа стаць разменнай манетай у палітычным дыялогу паміж Кіевам і Масквой.

«Нібыта існуе верагоднасць, што ў выніку шматбаковых дамоўленасцей былога прэзідэнта выдадуць афіцыйным уладам Украіны.

У адказ Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што ён таксама лічыць, што былы прэзідэнт павінен вярнуцца ва Украіну, але, калі Віктар Януковіч усё ж пажадае пераехаць у Беларусь, ён гатовы даць прытулак яму і ягонай сям'і», - паведаміў Наем.

Што асабліва цікава, падчас размовы Януковіч-малодшы нібыта таксама паведаміў, што ў выпадку пазітыўнага развіцця сітуацыі Віктар Януковіч можа ўзначаліць новае дзяржаўнае ўтварэнне - Наваросію, у якую павінны ўвайсці Луганская і Данецкая вобласці.

«Падкрэслю яшчэ раз, інфармацыя з адной крыніцы, але я ёй давяраю ў дастатковай ступені, каб апублікаваць падобныя звесткі», - напісаў журналіст.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках