1 траўня 2024, Серада, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчука пасадзілі на пяць гадоў праз памылку банка

95
Мянчука пасадзілі на пяць гадоў праз памылку банка

Жыхар Менска, які не вярнуў адразу ў банк грошы, выдадзеныя яму праз памылку, асуджаны на пяць гадоў.

Злачынства было ўчынена 22 лістапада 2012 г. У аддзяленні аднаго з банкаў у сталіцы мужчына набыў 6300 еўра, а затым папрасіў касіра памяняць яму грошы на больш буйныя купюры, што яна і зрабіла. Аднак праз памылку выдала кліенту ўжо не 6300, а 24 500 еўра. Мужчына забраў грошы і пайшоў, паведамляе БелаПАН.

Пазней асоба кліента была выяўлена, яму тэлефанавалі, прапаноўвалі вярнуць грошы, аднак зрабіў ён гэта толькі пасля пачатку крымінальнай справы.

Сёння Менскі гарадскі суд пакінуў без змены прысуд раённага суда. 31-гадовы мянчук прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках