29 красавiка 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе перакідванне ва Украіну войскаў, танкаў і артылерыі

39
Расея рыхтуе перакідванне ва Украіну войскаў, танкаў і артылерыі

Войскі і тэхніка сцягваюцца да заходняй мяжы Расеі.

Гэтую інфармацыю Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША апублікавала яго прэс-сакратар Джэн Псакі, піша Лiга.нет.

"Мы ўпэўненыя, што на заходняй мяжы Расеі адбываецца перадыслакацыя войскаў на тэрыторыю Усходняй Украіны. Мы маем інфармацыю, што дадатковыя танкі рыхтуюцца да адпраўкі ва Украіну. Мы таксама ведаем, што Расея назапашвае артылерыю ў месцы дыслакацыі сваіх войскаў. Мы лічым, што Расея неўзабаве будзе пастаўляць сепаратыстам гэтае ўзбраенне", - заявіла яна.

Псакі ўдакладніла, што Злучаныя Штаты не бачаць з боку Расеі крокаў у дээскалацыі канфлікту. Разам з тым спікер амерыканскага Дзярждэпартамента падтрымала намаганні прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе і ягоны мірны план.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках