29 красавiка 2024, панядзелак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША, Францыя і ФРГ заявілі пра новыя санкцыі супраць РФ

47
ЗША, Францыя і ФРГ заявілі пра новыя санкцыі супраць РФ

Расею чакаюць новыя санкцыі з прычыны агрэсіі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта папярэдзілі лідары Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі і Германіі, піша РБК. Напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонныя перамовы з французскім лідарам Франсуа Аландам і канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, паведаміла прэс-служба Белага дома.

Бакі прыйшлі да пагаднення, што "калі Расія не распачне неадкладныя канкрэтныя крокі ў дээскалацыі сітуацыі ва ўсходняй Украіне", Злучаныя Штаты і Еўрапейскі звяз прымуць дадатковыя санкцыйныя меры.

Абама, Аланд і Меркель віталі абвешчанае прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сямідзённае перамір'е ў зоне канфлікту.

Нагадаем, у пятніцу Парашэнка абвясціў аб аднабаковым спыненні баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Гэта робіцца для таго, каб апалчэнцы "маглі скласці зброю, а тыя, хто гэтага не зробіць, будуць знішчаныя", папярэдзіў прэзідэнт. У ноч на 21 чэрвеня прэс-служба Парашэнкі апублікавала ўказ аб мірным урэгуляванні канфлікту. Паводле тэксту дакумента, "мірны план" уступіў у сілу. План Парашэнкі ўключае ў сябе 15 пунктаў, у тым ліку раззбраенне, вызваленне закладнікаў, дэцэнтралізацыю ўлады, датэрміновыя выбары ў парламент і мясцовыя органы ўлады.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках