29 красавiка 2024, панядзелак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Наем аб расейскіх журналістах: Іх трэба пашкадаваць

18
Мустафа Наем аб расейскіх журналістах: Іх трэба пашкадаваць

Тое, што робяць некаторыя расейскія СМІ - гэта чыстае наступства той сістэмы, у якой яны жывуць.

Пра гэта ў каментары Gordonua.com заявіў украінскі журналіст Мустафа Наем.

"Журналісты ёсць розныя. Акрэдытаваныя, якія цалкам легальна працуюць на тэрыторыі Украіны, і якія нелегальна трапілі ў нашую краіну, якія разумеюць, што парушаюць закон, якія працуюць на свой страх і рызыку. Матывы, прычыны і глыбінныя мэты іхнія мне не вельмі цікавыя. Можна, вядома разважаць пра тое, за грошы яны гэта робяць, ці за статус, або праз любоў. Я не ведаю. А чаму многія нашыя журналісты прадажныя? І асвятляюць падзеі неаб'ектыўна, пры гэтым знаходзячыся ў баку ад падзей, дзе няма такога ціску. Думаю, шмат у чым тое, што робяць некаторыя расейскія СМІ - гэта чыстае наступства той сістэмы, у якой яны жывуць", - адзначыў Наем.

Журналіст таксама падкрэсліў, што і ў Расеі ёсць розныя журналісты, дадаўшы, што многія з тых, хто аб'ектыўна казаў пра падзеі на Майдане, "сёння працуюць па-іншаму".

"Напрыклад, ёсць той жа канал "РЕН ТВ", на якім працуе група Марыяны Максімоўскай, якую я вельмі паважаю. Але пры гэтым ёсць і іншыя журналісты, проста трэба глядзець, што чалавек піша, паказвае. І потым людзі мяняюцца, сёння ён такі , заўтра іншы. Вельмі шмат журналістаў, якія працавалі на Майдане і асвятлялі падзеі неяк больш-менш аб'ектыўна, сёння працуюць па-іншаму", - заявіў ён.

Наем лічыць, што толькі з той прычыны, што Украіна фактычна ваюе з Расеяй, не варта лічыць ворагамі ўсю краіну.

"Паўтаруся, я супраць абагульненняў. Атрымліваецца, мы ваюем з Расеяй, значыць уся Расея - нашыя ворагі. Гэта няпраўда. Ёсць, вядома, асобныя каналы, і мне здаецца, іх мэта не проста інфармаваць. Усе іх ведаюць, гэта тэлеканалы Россия, ОРТ , Russia Today, LifeNews. Мне не падабаецца тое, што яны робяць, але я б не стаў ганіць журналістаў. Але я прапаную ставіцца да іх спакойна. Іх трэба пашкадаваць. Яны знаходзяцца ў прасторы, у якой не могуць зведаць ўсю суцэльнасць карціны свету", - сказаў на заканчэнне журналіст.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках