1 траўня 2024, Серада, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: Дзеянні ўладаў Украіны правільныя і прафесійныя

1
Джозэф Байдэн: Дзеянні ўладаў Украіны правільныя і прафесійныя

Пётр Парашэнка меў тэлефонную размову з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам.

Падчас яе быў абмеркаваны працэс рэалізацыі мірнага плана. Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Джозэф Байдэн ацаніў дзеянні ўкраінскіх уладаў як правільныя і высокапрафесійныя.

Пётр Парашэнка са свайго боку заявіў, што спыненне агню з боку баевікоў павінна суправаджацца вызваленнем закладнікаў і закрыццём мяжы для прыпынення пранікнення на тэрыторыю Украіны наймітаў, зброі і наркотыкаў з расейскага боку. Парашэнка канстатаваў, што цяпер Расея павінна прадэманстраваць рэальныя крокі насустрач.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, калі мірны план не будзе выконвацца, то ЗША і ЕЗ павінны зрабіць рашучыя крокі ў падтрымку Украіны, у прыватнасці пастановай Еўрапейскай Рады 27 чэрвеня. На думку кіраўніка дзяржавы, трансатлантычная салідарнасць у гэтым пытанні вельмі важная.

Байдэн паведаміў Парашэнку пра размову прэзідэнта ЗША Барака Абамы і прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, якая была амаль цалкам прысвечаная ўкраінскаму пытанню.

У адказ прэзідэнт Украіны выказаў падзяку ЗША за падтрымку, у прыватнасці ў пашырэнні праграм супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны. Гаворка ішла аб адначасовых кароткатэрміновых захадах для надання тэрміновай дапамогі, а таксама доўгатэрміновых праграм для пабудовы інстытуцыйнай здольнасці ўкраінскага войска.

Падчас размовы віцэ-прэзідэнт ЗША таксама станоўча ацаніў прыцягненне да трохбаковага фармату перамоваў для імплементацыі мірнага плана другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках