1 траўня 2024, Серада, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лета вернецца ў выходныя

1
Лета вернецца ў выходныя

А да пятніцы будзе дажджліва і халаднавата.

Дажджлівае і халаднаватае надвор'е ўжо добра ўсім надакучыла. Але нам давядзецца з ім мірыцца да канца тыдня. Сёння, у аўторак, па-ранейшаму халаднавата. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Прахалоднае надвор'е чакаецца і ў сераду. Днём ад +12 па поўначы і да +20 на поўдні. На паўночнай палове кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы, - кажа начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. - У Менску таксама дажджліва. Ноччу ад +5 да +7, днём ад +15 да +17.

У чацвер і пятніцу зноў на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём ад +14 на поўначы да +21 на поўдні.

Затое ў гэтыя выходныя сіноптыкі абяцаюць: да нас вернецца лета!

- З цэнтральнай Еўропы стане паступаць больш цёплае паветра. У суботу апоўдні ад +18 да +24, а на захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей паветра прагрэецца да +26! - кажа Зміцер Рабаў. - У нядзелю днём будзе яшчэ цяплей - ад +19 да +25, на поўдні да +27. Што больш за ўсё радуе: у многіх раёнах дажджы спыняцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках