1 траўня 2024, Серада, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар раздаў узнагароды

27
Дыктатар раздаў узнагароды

Лукашэнка раздаў узнагароды сілавікам і дырэктарам прадпрыемстваў.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 23 чэрвеня, паведамляе яго прэс-служба.

Ордэнам Айчыны I ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ «Пеленг» Уладзімір Пакрышкін.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кампазітараў» Ігар Лучанок, дырэктар ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» Юрый Масіенка, дырэктар ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Уладзімір Рыбін.

Капітан Андрэй Навіцкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Ордэнам Пашаны адзначаны генеральны дырэктар ААТ «Камінтэрн» Пётр Афончанка, гендырэктар ААТ «ДОРОРС» Пётр Бялоцкі, гендырэктар ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» Віталь Воўк, дырэктар ААТ «КБ Радар» - кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» Сяргей Кастраміцкі, дырэктар ААТ «Вялікі Двор» Стаўбцоўскага раёна Вольга Луцык, дырэктар вытворча-творчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Дызайн-Студыя сэнс» Уладзімір Трафіменка і дырэктар Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала.

Шэраг вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў памежнай службы ўзнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы».

Медалём «За працоўныя заслугі» і медалём Францыска Скарыны адзначаны 49 чалавек.

Творчым работнікам, а таксама прадстаўнікам сферы адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, будаўніцтва, транспарту прысвоены ганаровыя званні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках