1 траўня 2024, Серада, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «мосце закаханых» у Берасці зрэзалі ўсе замкі

27

Традыцыя вешаць замкі на агароджах масткоў у парку прыйшла ў Берасце ў 2006 годзе.

Самым папулярным стаў мост, які вядзе на «Выспу закаханых». Кожны год на ім з'яўляўся не адзін дзясятак новых замкоў: ад самых звычайных да каваных паводле індывідуальнай замовы. Аднак, у сувязі з нядаўнім здарэннем у Парыжы, адміністрацыяй парку была прынятая пастанова цалкам ачысціць агароджы ў парку.

Некалькі працоўных рук, піла-балгарка - і праз пару гадзін мост быў вызвалены ад незапланаванага металічнага «ціску», піша «Віртуальнае Берасце».

Вядома, такая мера цалкам сябе апраўдвае, бо кованыя элементы агароджы не вытрымліваюць нагрузак, на якія яны не разлічаны. У выніку спачатку з'яўляюцца расколіны, а затым метал проста рвецца. Таму з меркаванняў бяспекі і даводзіцца праводзіць такую «чыстку».

Дарэчы, адзін шасцікілаграмовы «волат» усё ж такі застаўся цэлым і непашкоджаным. Мабыць, яго наважылі пакінуць дзякуючы вялікім памерам.

Але ўжо ў бліжэйшыя выходныя «Мост закаханых» зноў папоўніцца новымі замкамі. І не выключана, што да канца лета прыйдзецца зноўку праводзіць працэдуру «вызвалення» парэнчаў ад металічнай нагрузкі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках