1 траўня 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей спрабуе сплавіць на Кубу беларускія МАЗы і трактары

17
Макей спрабуе сплавіць на Кубу беларускія МАЗы і трактары

Кіраўнік беларускага МЗС паляцеў на Кубу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

У рамках візіту плануюцца сустрэчы Макея з кубінскім кіраўніцтвам, падчас якіх стораны абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, пашырэння гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, выкарыстання новых механізмаў стымулявання двухбаковага гандлю.

«Мяркуецца закрануць такія тэмы, як выкарыстанне механізмаў экспартнага крэдытавання і страхавання з удзелам Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і РУП «Белэксімгарант», павелічэнне паставак на Кубу тэхнікі «МАЗ», «МТЗ», пастаўка тэхнікі «Белаграмаш» і ліфтаў «Магілёўліфтмаш», аднаўленне станочнага парку Кубы з удзелам беларускіх прадпрыемстваў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках