1 траўня 2024, Серада, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія экспарцёры піва губляюць расейскі рынак

9
Беларускія экспарцёры піва губляюць расейскі рынак

Экспарцёры піва з Беларусі могуць страціць доступ на рынак Расеі.

У ніжняй палаце расейскага парламента Дзярждумы прайшло першае чытанне законапраекта аб забароне продажу піва ў ПЭТ-тары на тэрыторыі краіны, паведаміў тэлеканал ОНТ.

Пад пагрозай можа апынуцца не толькі піва, але і раслінны алей, сокі, малако і іншая прадукцыя ў пластыкавай ўпакоўцы. ПЭТ-тару аб'ёмам больш за 0,5 л могуць забараніць ўжо з першага студзеня. «Расейскія парламентарыі перакананыя, што ПЭТ-тара небяспечная для здароўя, півавары ж называюць законапраект дыскрымінацыйным. Ён абмяжуе доступ на расейскі рынак упакаванай у ПЭТ прадукцыі з Беларусі і Казахстана», - было сказана ў эфіры.

Тэлеканал агучыў меркаванне выканаўчага дырэктара Саюза расейскіх півавараў Вячаслава Мамантава. «Што тычыцца ўплыву гэтага законапраекта на тэрыторыю Мытнай прасторы, мы мяркуем, што ён з'яўляецца негатыўным з пункту гледжання таго, што будзе не спрыяць пастаўкам піва з іншых тэрыторый. У Беларусі, напрыклад, піва ў ПЭТ-упакоўцы вырабляецца блізу 80%, і гэты законапраект адаб'ецца на нашым тавараабароце. У тэхнічным рэгламенце аб бяспецы ўпакоўкі не існуе абмежаванняў на выкарыстанне ПЭТ з усялякіх падставаў, таму тыя абмежаванні, якія прымаюцца ў Расеі, накіраваныя выключна супраць нашай індустрыі», - мяркуе ён.

Найбуйнейшыя гульцы піваварнага рынку Расеі ўжо звярнуліся з адкрытым лістом ва ўрад. Паводле экспертных ацэнак, акрамя зніжэння тавараабароту забарона на выкарыстанне пластыкавай тары справакуе закрыццё малых і сярэдніх піваварных заводаў, а таксама скарачэнне працоўных месцаў у галіне як мінімум напалову.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках