29 красавiка 2024, панядзелак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - сярод лідэраў у росце коштаў

10
Беларусь - сярод лідэраў у росце коштаў

Беларусь заняла другое месца на прасторы былога СССР у росце спажывецкіх коштаў у студзені-траўні 2014 года.

Пра гэта сведчыць пададзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

У першую тройку ўвайшлі Украіна (10,5%), Беларусь (8,9%) і Кыргызстан (5,4%). Далей ідуць Казахстан (4,5%), Таджыкістан (4,4%), Расея (4,2%), Малдова (2,3%), Латвія (1,3%), Азербайджан, Арменія, Грузія, Эстонія (па 0,9%) і Літва (0,5%). Няма звестак пра Узбекістан. У Туркменістане за першы квартал кошты знізіліся на 0,3%. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, кошты ў студзені-траўні павялічыліся на 1,7%.

Паводле росту коштаў у траўні Беларусь з паказчыкам 2,2% была другой пасля Украіны (3,8%). За імі размясціліся Кыргызстан, Расея (па 0,9%), Казахстан, Таджыкістан (па 0,6%), Азербайджан (0,2%), Малдова і Эстонія (па 0,1%). Кошты знізіліся ў Латвіі, Літве (па 0,1%), Грузіі (0,3%) і Арменіі (0,8%).

Паводле вынікаў студзеня-красавіка рост спажывецкіх коштаў у Беларусі быў самым высокім на прасторы былога СССР, аднак у траўні яе апярэдзіла Украіна, дзе курс даляра за апошнія месяцы вырас амаль на 50%.

У 2011-2013 гадах Беларусь была першай на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх коштаў (адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках