29 красавiка 2024, панядзелак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чатырох станцыях метро ў Каіры грымнулі выбухі

1
На чатырох станцыях метро ў Каіры грымнулі выбухі

У сераду раніцай у каірскім метро грымнула некалькі выбухаў.

У выніку пацярпелі два чалавекі, паведамляе Agence France-Presse.

Самаробныя выбуховыя прылады спрацавалі на чатырох станцыях, размешчаных у цэнтры і на поўначы сталіцы Егіпта. Рух падземкі быў на пэўны час прыпынены, піша Lenta.ru.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Адказнасць за тэракт пакуль ніхто не ўзяў. Аднак мясцовыя СМІ адзначаюць, што апошнім часам за выбухамі ў Егіпце стаяць прыхільнікі былога прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Ён быў адхілены ад улады ў выніку вайсковага перавароту ў ліпені 2013 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках