29 красавiка 2024, панядзелак, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага лекара прысудзілі да 6 гадоў за «ліпавыя» даведкі навабранцам

10
Віцебскага лекара прысудзілі да 6 гадоў за «ліпавыя» даведкі навабранцам

Лекар, які выдаваў за ўзнагароду падробленыя медыцынскія высновы навабранцам, асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

18 чэрвеня Віцебскім міжгарнізонным вайсковым судом вынесены прысуд у дачыненні да былога лекара, які выдаваў падробленыя медыцынскія высновы навабранцам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

«Грамадзянін К, з'яўляючыся лекарам-эндаскапістам некалькіх устаноў аховы здароўя Віцебска, быўшы абавязаным у адпаведнасці са службовымі інструкцыямі на правядзенне эндаскапічных даследаванняў і аператыўных умяшанняў, забеспячэнне якаснага і своечасовага ўкладання высноў у выніку праведзеных даследаванняў, забеспячэнне якаснага вядзення медыцынскай улікова-справаздачнай дакумэнтацыі, у перыяд з ліпеня 2008 года да сакавіка 2013 года, дзейнічаючы з адзіным злачынным намерам, з карыслівай зацікаўленасці, неаднаразова прымаў ад грамадзян наборнага ўзросту як на іх просьбы, так і на просьбы іхных сваякоў і знаёмых, незаконную ўзнагароду за выдачу ім медыцынскіх высноў, у якіх змяшчаліся падробленыя звесткі пра нібыта наяўнасць у грамадзян захворванняў, якіх напраўду не было. Далей названымі грамадзянамі гэтыя медыцынскія дакумэнты выкарыстоўваліся ў тым ліку і для ўхіленне ад набору на вайсковую службу», - значыцца ў паведамленні.

Агулам за названы перыяд лекар у якасці незаконнай ўзнагароды атрымаў ад грамадзян 217 402 400 рублёў.

Вайсковым судом ён прызнаны вінаватым у прыняцці работнікам дзяржаўнай арганізацыі, што не з'яўляецца службовай асобай, маёмасці, якая даецца яму за працу, што ўваходзiць у кола ягоных службовых абавязкаў, акрамя прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплаты працы, учыненым ў асабліва вялікай суме, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч.3 арт.433 КК Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, абвінавачаны прызнаны вінаватым у дапамаганні ва ўхіленні ад набору на вайсковую службу, учыненым шляхам сімуляцыі захворвання і падробкі дакумэнтаў, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч.6 арт.16 і ч.2 арт.435 КК, у падбухторванні да дачы хабару, у тым ліку і паўторна, гэта значыць ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.5 арт.16 і ч.ч.1 і 2 арт.431 КК, у завалоданні маёмасцю шляхам падману, у тым ліку і паўторна, гэта значыць у злачынствах, прадугледжаных ч.ч.1 і 2 арт.209 КК.

Канчатковае пакаранне абвінавачанаму вызначанае ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў шэсць месяцаў у папраўчай калоніі ў варунках узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з медыцынскай дапамогай, тэрмінам на пяць гадоў.

Акрамя таго, з абвінавачанага спагнаны грашовы эквівалент атрыманай незаконнай узнагароды ў суме 191 482 400 рублёў у даход дзяржавы.

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны ды апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках