29 красавiка 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні хочуць забараніць размовы праз тэлефон у транспарце

24
У Вільні хочуць забараніць размовы праз тэлефон у транспарце

Гаррада літоўскай сталіцы можа забараніць размаўляць праз тэлефон у грамадскім транспарце.

Пра гэта заявіў мэр Вільні Артурас Зуокас.

"У шмат якіх краінах за мяжой абмяжоўваюць выкарыстанне тэлефона ў грамадскім транспарце, але не праз мікрахвалевае выпраменьванне, а дзеля прыстойнасці, каб людзі не перашкаджалі іншым. Такое пытанне рада магла б абмеркаваць і нават ухваліць, але людзі ўсё роўна гутараць у грамадскім транспарце - размаўляць не забароніш. Гэта неўнікнёнасць нашага сённяшняга жыцця", - сказаў ён у эфіры радыёперадачы "За палудзенным сталом".

Са слоў мэра, за мяжой ёсць асобныя вагоны цягнікоў, у якіх нельга гаварыць праз тэлефон, піша ru.delfi.lt.

Ён прызнаў, што падзяліць грамадскі транспарт на часткі, каб у адным можна было, а ў іншым нельга размаўляць праз тэлефон, было б складана, але магчыма.

"Быць можа, у пярэдняй частцы мы прадугледзелі б зону, у якой праз мабільны тэлефон размаўляць было б непажадана. І ўсё ж, калі людзі гамоняць гучна, не адчуваюць прасторы - гэта пытанне культуры, а не рэальнай праблемы. Не думаю, што прычыняць шкоду, хіба што размаўлялі б праз тэлефоны 10-15 чалавек", - сказаў мэр.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках