29 красавiка 2024, панядзелак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Анапа-Менск затрымліваецца амаль на 20 гадзін

Цягнік Анапа-Менск затрымліваецца амаль на 20 гадзін

Прычына затрымкі - пашкоджанне рэек у Данецкай вобласці Украіны.

Прыбыццё цягніка Анапа-Менск на канцавую станцыю затрымліваецца на 19 гадзін. Са слоў дзяжурнай службоўкі на чыгуначным вакзале Менск-Пасажырскі, згодна з раскладам ён мусіў прыбыць 24 чэрвеня а 18:01. Яна адзначыла, што пакуль не вядомы дакладны час прыбыцця цягніка ў Менск, так што для яго яшчэ нават не вызначылі платформу прыбыцця, піша БелаПАН.

Нагадаем, раней стала вядома, што праз падрыў невядомымі ў другой палове дня 22 чэрвеня каляіны на адцінку Ілавайск-Куцейнікава Данецкай чыгункі зменены маршрут пасажырскіх цягнікоў.

«На момант выбуху на перагонцы знаходзіўся грузавы цягнік № 2921 з грузам (недагаркі калчэданныя). З прычыны выбуху сышлі з рэек 14 вагонаў. Паводле аператыўнай інфармацыі, лакаматыўная брыгада не пацярпела. Страты грузу няма. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца, паінфармаваныя ўсе датычныя службы», - гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі са спыненнем руху на адцінку Ілавайск-Куцейнікава зменены маршрут пасажырскіх цягнікоў праз станцыі Харкаў-Куп’янск-Таполі-Валуйкі: № 390/389 Менск-Анапа-Менск, № 46/45 Менск-Мінеральныя Воды-Менск, № 302/301 Менск-Адлер-Менск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках