29 красавiка 2024, панядзелак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» закрывае аддзяленні ў Менску праз нястачу кадраў

35
«Белпошта» закрывае аддзяленні ў Менску праз нястачу кадраў

Менчукі не могуць забраць свае пасылкі.

Кадравыя праблемы «Белпошты» - даўно не навіна. У шмат якіх філіях вялізныя чэргі: не стае аператараў. Часта працуе толькі адно акенца. Каб хоць неяк выйсці з патавай сітуацыі, летась арганізацыя спрабавала завэрбаваць студэнтаў, прапаноўваючы ім 20 тысяч рублёў за гадзіну. Мабыць, не дапамагло. Чытачы далей распавядаць пра цяжкасці з атрыманнем пасылак, піша onliner.by.

- 138-е аддзяленне «Белпошты» ў Менску (вуліца Карвата). Пошта проста не працуе,-напісаў мянчук Вадзім. - Раніцай паштар сказаў: супрацоўнікаў няма, працаваць не будзем. Усе пасылкі пад замком. Як забраць пасылку, якая ляжыць у аддзяленні, на гарачай лініі РУП «Белпошта» патлумачыць не здолелі. Як і назваць тэрміны, калі аддзяленне запрацуе. Мала таго, што ў звычайныя дні працуе толькі адно акенца з двух, а чарга пачынаецца за дзвярыма, дык цяпер яны і зусім зачыненыя! Уявіце сітуацыю, што вы тэлефануеце ў пажарную службу, а вам адказваюць: «Працаваць няма каму, ператэлефануйце заўтра». Сітуацыя зусім ненармальная.

- Я не магу сказаць, чаму не працуе 138-е аддзяленне. Мусібыць, цяжкасці з кадрамі, - коратка пракамэнтавала аператарка тэлефоннага цэнтра «Белпошты», параіўшы тэлефанаваць у прыймальню начальніку.

- На жаль, мы ніяк не можам арганізаваць там працу. Але заўтра філія адкрыецца, - інфармацыю ад спецыялістаў «Белпошты» мы ўсё ж атрымалі. Праўда, прагучала абяцанне вельмі няўпэўнена.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках