29 красавiка 2024, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы разбілі помнік літары «Ў» у Полацку

43
Вандалы разбілі помнік літары «Ў» у Полацку

Надпіс са словамі Рыгора Барадуліна на знаку-помніку разбураны.

Пра гэта «Нашай Нiве» паведаміў пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Учора, 24 чэрвеня, у самым старажытным беларускім горадзе з вялікім поспехам прайшла прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World ». Але, як паведаміў пісьменнік, святочнае ўражанне ягоных сяброў і чытачоў было азмрочанае варварскай вылазкай беларусафобаў.

Магчыма, якраз у тыя хвіліны, калі ў Музеі беларускага кнігадрукавання гучалі выступы Уладзіміра Арлова, выдаўца кнігі Сяргея Плыткевіча і яе спонсара Паўла Бераговіча, а беларускія музыкі выконвалі старадаўнія мелодыі, ля ўваходу ў музей хтосьці, узброіўшыся кувалдай, з лютасцю збіваў надпіс на адным з полацкіх помнікаў.

Гаворка ідзе пра помнік літары «Ў». На гэтым унікальным культурным аб'екце, размешчаным у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны, адлітыя ў метале радкі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, Ад Полацка пачаўся свет».

Пасля смерці народнага паэта яны пачалі ўспрымацца як першы своеасаблівы помнік выдатнаму майстру беларускага слова. Цяпер ад гэтых радкоў ацалелі толькі асобныя літары.

Арлоў лічыць, што трэба не проста аднавіць надпіс, але і распачаць супраць вандалаў-беларусафобаў крымінальную справу.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках