29 красавiка 2024, панядзелак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка пацярпела паразу ў другім коле Уімблдонскага турніру

12
Азаранка пацярпела паразу ў другім коле Уімблдонскага турніру

25 чэрвеня Вікторыя Азаранка выбыла з барацьбы на Уімблдонскім турніры тэніса.

Найвышэйшым дасягненнем беларускай спартсменкі на Уімблдоне з'яўляецца выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах. У мінулым сезоне яна таксама выбыла ў другім коле.

23 чэрвеня ў 1/64 фіналу беларуская тэнісістка, што нядаўна аднавілася пасля траўмы, перамагла харватку Мір'яну Лучыч-Бароні (108) - 6:3, 7:5, а 25 чэрвеня ў другім раундзе саступіла Баяне Ёваноўскі з Сербіі (45) - 3: 6, 6:3, 5:7.

У вырашальным сэце Азаранка прайгравала 1:4, здолела зраўняць лік - 5:5, аднак наступныя два геймы аддала суперніцы, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках