2 траўня 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША і прэм'ер Італіі абмеркавалі санкцыі супраць Расеі

2
Прэзідэнт ЗША і прэм'ер Італіі абмеркавалі санкцыі супраць Расеі

У тэлефоннай размове Барак Абама і Матэа Рэнцы дамовіліся каардынаваць свае дзеянні ў абмежаваннях для Масквы.

Санкцыі будуць уведзеныя, калі Крэмль не зробіць неадкладных захадаў для паслаблення канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, піша РСН.

Таксама лідэры дзвюх краін абмеркавалі рэалізацыю мірнага плана прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Барак Абама і Матэа Рэнцы падкрэслілі, што для гэтага важна прадаўжаць перамовы паміж баявікамі і кіеўскімі ўладамі.

У мінулую суботу прэзідэнт Украіны аддаў загад аб тыднёвым спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны. Ён таксама прэзентаваў мірны план для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках