2 траўня 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Маргвелашвілі: Уступленне Грузіі ў ЕЗ - мэта на перспектыву

1
Георгій Маргвелашвілі: Уступленне Грузіі ў ЕЗ - мэта на перспектыву

Квітнеючая, стабільная, дэмакратычная Грузія ля паўднёвых расейскіх межаў адпавядае інтарэсам Расеі.

Абраны прэзідэнтам Грузіі ў кастрычніку 2013 Георгій Маргвелашвілі ўсё яшчэ незнаёмы шырокай публіцы і мала вядомы за мяжой. Філосаф паводле адукацыі, ён увайшоў у палітыку ў канцы 2012 года, стаўшы міністрам адукацыі пасля перамогі на выбарах кааліцыі "Грузінская мара". Кіраўнік дзяржавы расказаў карэспандэнту Le Monde аб праеўрапейскіх планах новых уладаў, піша Інапрэса.

Адказваючы на пытанне, што ўяўляе сабой Пагадненне аб асацыяцыі, якое Грузія павінна падпісаць з Еўразвязам, Георгій Маргвелашвілі сказаў: "Для Грузіі - гэта змена парадыгмы. Праграма "Усходняе партнёрства", якая доўжыцца ўжо пяць гадоў, ужо пазітыўна паўплывала на нашае грамадства: яе развіццё прывяло да стварэння дэмакратычнага парадку дня і важных рэформаў. Мы павінны ісці ў рэчышчы эвалюцыйных працэсаў, гэтак будзе і ў будучыні. Трэба перагледзець некаторыя законы або прыняць новыя, як, напрыклад, закон аб харчовай бяспецы. Але Пагадненне аб асацыяцыі не абмяжоўваецца свабодным абменам або лібералізацыяй візавага рэжыму. Гаворка ідзе аб працэсе рэформаў у грамадстве і палітыцы. Мы ўжо заявілі аб тым, што ў будучыні нашай задачай стане ўступленне ў ЕЗ. Пагадненне не прадугледжвае аўтаматычнага сяброўства, але мы разлічваем выкарыстоўваць існыя ў нас інструменты для вылучэння ў будучыні нашай кандыдатуры".

У грузінскага прэзідэнта не выклікае пачуцці незадаволенасці тое, што ЕЗ і NATO без энтузіязму ставяцца да імкнення Тбілісі ўліцца ў іх шэрагі. - па-філасофску заўважае Маргвелашвілі. - Мы вызначылі наш шлях на доўгатэрміновую перспектыву. На гэтым шляху нас чакаюць гадзіны славы і гадзіны расчараванняў, але гэта ўсё другараднае. Галоўнае - мець паплечнікаў і ісці ў абраным накірунку".

Украінскі крызіс мае шмат агульнага з акупацыяй грузінскіх тэрыторый, якая пачалася ў 2008 годзе, і спробамі абмежаваць агрэсіўнасць у рэгіёне. Для кіраўніка грузінскай дзяржавы відавочна, што РФ рашуча настроена адстойваць інтарэсы ў сваёй "сферы ўплыву", іншымі словамі, на тэрыторыі былога СССР і расейскай імперыі. "Усялякае ўжыванне сілы павінна быць рашуча асуджанае. Украіна, як і акупаваныя грузінскія тэрыторыі, з'яўляюцца ў гэтым выпадку прыкладамі, годнымі шкадавання", - кажа Маргвелашвілі.

Што да намераў Грузіі ўступіць у NATO, то ўлады краіны "спрабуюць знізіць напружанасць і даказаць расейскім палітыкам, што квітнеючая, стабільная, дэмакратычная і бяспечная Грузія ля паўднёвых расейскіх межаў адказвае іх інтарэсам і не ўяўляе сабой пагрозу", - адзначае прэзідэнт.

"Я не кажу пра культурныя ці геапалітычных аспекты, я кажу пра прынцып стабільнага суседства, які патрабуе толькі аднаго - павагі яго тэрытарыяльнай цэласнасці. Гэта адкрывае камерцыйныя і турыстычныя перспектывы. Мы - суверэнная і мірная дзяржава. Многія, як сярод нашых сяброў, так і сярод ворагаў, ўпэўненыя, што былы СССР ператварыўся ў задні двор Расеі. Менавіта гэтую парадыгму мы хочам змяніць", - падкрэслівае Георгій Маргвелашвілі.

Фота: reportiori.ge

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках