2 траўня 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» купляе тры новых Boeing 737-800 Next-Generation

21
«Белавія» купляе тры новых Boeing 737-800 Next-Generation

Сёння авіякампанія «Белавія» і Boeing падпісалі пагадненне аб куплі трох самалётаў Boeing 737-800 Next-Generation.

Гэта першая наўпроставая купля самалётаў Boeing авіякампаніяй «Белавія». Новыя Boeing 737-800 будуць атрыманыя ў рамках праграмы абнаўлення парку паветраных суднаў авіякампаніі. Замова ацэньваецца ў $272 млн паводле каталогавых коштаў, паведамляе прэс-служба кампаніі.

«Эксплуатуючы самыя надзейныя і паліўна-эфектыўныя самалёты, мы імкнемся забяспечыць высокі ўзровень камфорту і зручнасці нашых пасажыраў сёння і ў будучыні. Набыццё трох Boeing 737-800 NG дазволіць адкрыць новыя рэгулярныя маршруты ў пункты, куды цяпер «Белавія» не можа выконваць пералёт праз іх аддаленасць ад базавага аэрапорта», - заявіў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія».

Новыя самалёты будуць абсталяваныя салонамі эканамічнага класа, разлічанымі на 189 пасажыраў. Авіякампанія плануе выкарыстаць гэтыя паветраныя караблі на ўжо існых чартэрных маршрутах. Высокая эканамічная эфектыўнасць самалётаў дазволіць знізіць аперацыйныя выдаткі, а павялічаная далёкасць палёту зробіць магчымымі больш доўгія беспасадкавыя маршруты, у тым ліку на Тэнэрыфэ і ў Дубаі.

«Мы вельмі рады, што «Белавія» спыніла свой выбар на самалётах 737 Next-Generation, якія адрозніваюцца перадавымі лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі, надзейнасцю і высокім узроўнем камфорту і дазволяць авіякампаніі выйсці на новы ўзровень развіцця, - заявіў Марці Бентрот, віцэ-прэзідэнт у продажах на Блізкім Усходзе, Расеі і Цэнтральнай Азіі, Boeing Commercial Airplanes. - Гэта важны крок на шляху нашага супрацоўніцтва з авіякампаніяй, які дазволіць «Белавія» і Boeing замацаваць паспяховыя партнёрскія стасункі на многія гады наперад».

Авіякампанія «Белавія» базуецца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і абслугоўвае маршрутную сетку паміж гарадамі Еўропы і СНД, а таксама некаторыя накірункі на Блізкім Усходзе. У гэты момант парк самалётаў Boeing авіякампаніі ўключае 6 Boeing 737-500 і 9 Boeing 737-300.

Boeing 737-800 з'яўляецца самай прадаванай мадэллю папулярнага ў вузкафюзеляжным сегменце рынку сямейства найбольш высокатэхналагічных самалётаў 737 Next-Generation. Поспех 737 Next-Generation на рынку пацверджаны інвестарамі, якія нязменна аддаюць сваю перавагу гэтаму самалёту дзякуючы яго эксплуатацыйнай гнуткасці, цудоўным лётна-тэхнічных характарыстыках і самым нізкім эксплуатацыйным расходам у гэтым класе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках