29 красавiка 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея саступіла Алжыру і пакінула чэмпіянат свету

113
Расея саступіла Алжыру і пакінула чэмпіянат свету

Нацыянальная каманда Расеі не здолела падолець Алжыр у матчы трэцяга тура групавога этапу чэмпіянату свету - 2014.

Сустрэча закончылася з лікам 1:1.

Гэтая нічыя не дазволіла расейцам заняць другое месца ў групе H і далей выступаць на турніры.

Чэмпіянат свету. 3. Тур. Група Н.

Алжыр - Расея - 1:1.

Гол: Слімані, 60 - Какорын, 6.

Папярэджанні: Месба, 40, Гілас, 86, Кадамуро, 90 - Камбараў, 57, Казлоў, 59.

Галоўны трэнер каманды Расеі Фабіа Капэла пасля матчу з Алжырам паскардзіўся на суддзю матча з Бэльгіяй, а таксама заявіў, што галкіпера зборнай Ігара Акінфеева асляпілі лазерным промнем. Сустрэча закончылася з лікам 1:1.

«Магу паскардзіцца на судзейства ў матчы з Бэльгіяй. Усё скончылася, і я магу гэта сказаць. Нашага брамніка 10 хвілін сляпілі лазерам. Акінфееў быў аслеплены. Ёсць фатаграфіі і відэаматэрыялы. Я прымаю гэтую паразу. Але лазер - гэта факт. Яму сляпілі вочы і ён прапусціў. Гэта не адгаворкі, а факты. Калі мы дрэнна гуляем, я прызнаю», - сказаў Капэла на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

У 1/8 фіналу згуляюць наступныя пары:

Нямеччына - Алжыр

Бэльгія - ЗША

Бразілія - Чылі

Калумбія - Уругвай

Нідэрланды - Мэксіка

Коста-Рыка - Грэцыя

Францыя - Нігерыя

Аргентына - Швайцарыя

Матчы пройдуць з 28 чэрвеня да 1 ліпеня.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках