29 красавiка 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабуля Суарэса назвала ФІФА варварамі

7
Бабуля Суарэса назвала ФІФА варварамі

Ліла Пірыс заявіла, што адхіленне яе ўнука ад футболу на чатыры месяцы з'яўляецца варварствам.

«Усе ведаюць, што яны зрабілі з Луісам, - прыводзіць «Інтэрфакс» словы бабулі нападніка «Ліверпуля» і зборнай Уругвая Луіса Суарэса - <…i>.Яны хацелі, каб ён пакінуў чэмпіянат свету. Выдатна, гэта ім удалося. Яго выкінулі, як сабаку. Думаю, гэта было зроблена адмыслова. Мяркую, што гэта варварства, так рабіць з чалавекам, усе ж усё бачылі».

«Я вельмі люблю свайго ўнука, калі ласка, больш не пытайцеся мяне пра гэта» - дадала яна.

Клуб «Ліверпуль» і ўругвайская асацыяцыя футболу разглядаюць магчымасць падачы сумеснай апеляцыі на дыскваліфікацыю Суарэса.

«У нас ёсць тры дні, каб падрыхтаваць апеляцыю. Гэта неапраўданая пастанова, для якой не было сур'ёзных прычын. У футболе адбываюцца куды больш агрэсіўныя інцыдэнты. Не ведаю, якія аргументы яны выкарыстоўвалі для вынясення вердыкту, але ён аказаўся вельмі суровым. Такое адчуванне, што зборную Уругвая проста вышпурляюць з чэмпіянату свету», - заявіў прэзідэнт Уругвайскай федэрацыі Вілмар Вальдэс.

У клубе, дзе выступае футбаліст, таксама катэгарычна не згодныя з пастановай адхіліць Луіса адусякай футбольнай дзейнасці на чатыры месяцы, уключаючы матчы і трэніроўкі з камандай. Нягледзячы на гучны скандал, «Ліверпуль» не мае намеру развітвацца з форвардам гэтым летам.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках