29 красавiка 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамір'е ў Данбасе падоўжаць на трое сутак

21
Перамір'е ў Данбасе падоўжаць на трое сутак

Прэзідэнт Пётр Парашэнка павялічыць рэжым спынення агню яшчэ на 72 гадзіны.

Такую гатоўнасць ён агучыў у рамках саміту ЕЗ, паведаміў УНІАН высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.

«Парашэнка пагадзіўся падоўжыць спыненне агню на 72 гадзіны Гэта таксама дасць магчымасць расейскай старане правесці адпаведную працу, вызваліць закладнікаў і спыніць пастаўкі зброі і баевікоў», - сказаў суразмоўца.

Як вядома, 20 чэрвеня прэзідэнт Украіны ў рамках рэалізацыі мірнага плана, які складаецца з 15 пунктаў, аддаў загад аб спыненні агню на тыдзень усімі падраздзяленнямі Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Памежнай службы.

Агонь спынены з 22 гадзін 20 чэрвеня да 22 гадзін 27 чэрвеня.

Такая пастанова была прынятая для таго, каб тэрарысты маглі скласці зброю. Меркавалася, што баявыя дзеянні на час прыпынення АТА сілавікі будуць весці выключна ў адказ.

Пазней на шматбаковых перамовах прадстаўнікі сепаратыстаў і тэрарыстаў пагадзіліся таксама спыніць агонь да 27 чэрвеня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках