29 красавiка 2024, панядзелак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два расейскія караблі-шпіёны даследуюць узбярэжжы Францыі

7
Два расейскія караблі-шпіёны даследуюць узбярэжжы Францыі

Караблі знаходзяцца ў Міжземным моры ў 29 кіламетрах ад берага.

Гэта не занадта сціплыя візіцёры, якія і не спрабуюць хавацца. З 20 чэрвеня ў адкрытым моры ў раёне Фос-сюр-Мэр знаходзяцца два расейскія караблі: адзін займаецца зборам выведачнай інфармацыі, іншы, супрацьчоўнавы карабель«Адмірал Леўчанка» (на фота), яго эскартуе. Як паведаміла добра інфармаваная крыніца, гэтыя караблі з чацвярга знаходзяцца ў 18 мілях ад французскага ўзбярэжжа, іншымі словамі, у іх дзеяннях няма нічога незаконнага або забароненага, піша Le Figaro (пераклад - Інапрэса).

«Прыбыццё двух караблёў у гэты раён Міжземнага мора не можа лічыцца бяскрыўдным у кантэксце ўкраінскага крызісу, - каментуе аўтар артыкулу -. Гэты візіт не здаецца чымсьці незвычайным у абстаноўцы напружанасці, якая ўсталявалася ў апошнія месяцы паміж расейскім і заходнім флатамі, і якая характарызуецца некаторымі прыкметамі халоднай вайны».

Гэтыя караблі паводзяць сябе не агрэсіўна, але з усёй відавочнасцю накіроўваюць сігнал: «Мы таксама здольныя на такія дзеянні», - кажа добра інфармаваная крыніца, тлумачачы, што Масква з дакладнасцю паўтарае захады, якія робіць Францыя ў Чорным моры для збору разведвальнай інфармацыі пра расейцаў . З пачатку ўкраінскага крызісу некалькі караблёў нацыянальных ВМС змяняюць адзін аднаго ў Чорным моры і знаходзяцца там, у адпаведнасці з Канвенцыяй Мантрэ, на працягу 21 дня. Французскія караблі таксама не хаваюць ад расейцаў сваіх намераў і пастаянна знаходзяцца ў полі іх зроку, гаворыцца ў артыкуле.

«Гэтая маленькая гульня разгортваецца ў той час, як у Сен-Назэры 30 чэрвеня чакаюць прыбыцця навучальнага карабля «Смольны» з 400 расейскімі маракамі на борце - будучымі экіпажамі двух французскіх караблёў класа Mistral, якія павінны быць пастаўленыя Расеі, нягледзячы на крытыку, у тым ліку з боку ЗША», - рэзюмуе аўтар артыкула.

Архіўнае фота vpk.name

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках