29 красавiка 2024, панядзелак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У Беларусь прыходзіць украінскі клімат

23
Навукоўцы: У Беларусь прыходзіць украінскі клімат

Пацяпленне можа прычыніцца да таго, што ў Беларусі ўсталюецца клімат, характэрны для Украіны.

Пра гэта заявіў сёння галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Логінаў падчас онлайн-канферэнцыі "Прыродныя катаклізмы і анамаліі надвор'я. Чаго чакаць беларусам?" на сайце БелТА.

"Мы не будзем жыць у тропіках альбо ў Турцыі. Найбольш верагодная шырата Кіева, Украіны", - падкрэсліў ён.

Навуковец звярнуў увагу на адну асаблівасць, якая праяўляецца апошнім часам. Калі раней зімы былі экстрэмальна цёплымі, то цяпер гэткіх цёплых зім няма. Але сталі больш цёплымі лётныя сезоны, асабліва другая палова лета - ліпень-жнівень. "Пацяпленне ў свеце стала выяўляцца ў другой палове лета і нават у пачатку восені", - сказаў Уладзімір Логінаў.

У той жа час экспэрт адзначыў, што зыходзячы з тэорыі парніковага ўздзеяння пацяпленне, сапраўды, павінна быць больш выяўным у зімовую паравіну года.

"Гэта звязана з мноствам акалічнасцяў - так працуюць фізічныя фактары. Калі ў нас раптам пацяпленне будзе летам, то з'яўляецца нейкі N-ны фактар або папярэдні фактар стаў менш эфектыўным, чым, напрыклад, у 1990-я", - дадаў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках