27 красавiка 2024, Субота, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінулы расейскі аператар апынуўся нелегалам

30
Загінулы расейскі аператар апынуўся нелегалам

У пашпарце загінулага пры штурме вайсковай часткі ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласці расейскага аператара Анатоля Кляна адсутнічае адзнака аб перасячэнні мяжы.

Пра гэта паведамляе «Востраў» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Аператар расейскага «Першага канала» атрымаў пранікальнае раненне брушной паражніны, знаходзячыся ў раёне вайсковай часткі каля пасёлка Опытнае Ясінавацкага раёна Данецкай вобласці. Журналіст, 1946 года нараджэння, памёр падчас рэанімацыйных мерапрыемстваў у гарадской лякарні №18 у Данецку.

«Адзнака аб перасячэнні мяжы ў пашпарце Анатоля Кляна адсутнічае», - сказаў суразмоўца выдання.

Прывезлі журналістаў у зону баёў тэрарысты ДНР. Журналіст Forbes Расея Архан Джэмаль напісаў у сваім рэпартажы «Пазыўны «Гюрза»: хто падставіў журналістаў пад кулі ў Данецку», што Клян загінуў падчас штурму вайсковай часткі ў Данецку праз наўмысную правакацыю баевікоў ДНР.

Пасля гібелі Кляна МЗС Расеі абвінаваціла Украіну ў мэтанакіраваным пераследзе журналістаў з ужываннем мэтанакіраваных абстрэлаў, фізічнай расправы, катаванняў.

Фото: ИТАР-ТАСС, Зураб Джавахадзе
Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках