28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Дамоўленасць адносна Украіны сарвалася ў апошні момант

28
МЗС Нямеччыны: Дамоўленасць адносна Украіны сарвалася ў апошні момант

Нямеччына, Францыя, Расея і Украіна падчас тэлефонных перамоў у панядзелак «вельмі блізка» падышлі да агульнай дамоўленасці ў дээскалацыі крызісу ва Украіне.

Пра гэта ў аўторак заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер на «Глабальным медыяфоруме» ў Боне, паведамляе Укрінформ.

«Учора блізу дзесяці гадзін вечара мы былі вельмі блізкія да дамоўленасці, якая потым усё-такі не ўвасобілася ў жыццё, каб распачаць рашучыя крокі наперад»,
 - сказаў міністр.

З ягоных слоў, гэтая дамоўленасць «не ўрэгулявала б канчаткова крызіс ва Украіне, але яна б стала больш, чым проста перадышкаю».

«Таму я крыху расчараваны, што следствам гэтага правалу (дамоўленасці) стала заяўленае прэзідэнтам Парашэнкам завяршэнне дзеяння рэжыму спынення агню»,
 - дадаў дыпламат.

Ён адзначыў, што на працягу наступных дзён стораны працягнуць прыкладаць намаганні, каб усё ж такі дасягнуць агульнай дамоўленасці.

Міністр таксама выказаў надзею, што задэклараваны Кіевам і Масквой агульны памежны кантроль дапаможа спыніць паток зброі і баевікоў на ўсход Украіны.

Як паведамлялася, кіраўнікі МЗС краін-чальцоў ЕЗ у аўторак пастанавілі, што Еўраўвяз не гатовы неадкладна ўводзіць новыя жорсткія санкцыі супраць Расеі.

Фота: AP

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках