3 траўня 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуе падвышэнне падаткаў у Расеі

40
Пуцін рыхтуе падвышэнне падаткаў у Расеі

Увядзенне новых падаткаў і адлічэнняў у Расеі з 2015 года - амаль развязанае пытанне.

Даручэнне аб прапрацоўцы гэтых пытанняў падпісаў Уладзімір Пуцін, паведамілі РБК два ўрадавыя чыноўнікі. Адзін з іх сцвярджае, што канчатковай пастановы яшчэ няма, другі - што адпаведны законапраект ужо рыхтуецца да восеньскай сесіі.

Прэзідэнт Расеі не выказваў свайго меркавання паводле гэтага пытання, пакуль ідэя не прапрацаваная да канца, сказаў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Даручэння аб распрацоўцы адпаведнага законапраекта ён не даваў, дадаў ён. Але, з ягоных слоў, такая ідэя прапрацоўваецца ва ўрадзе ў рамках бюджэтнага працэсу і пошуках дадатковых бюджэтных даходаў.

Наступствы падвышэння падатковай нагрузкі цяпер пралічвае Мінэканомразвіцця разам з бізнэсам. Намеснік кіраўніка міністэрства Сяргей Белякоў учора правёў нараду з прадстаўнікамі «Апоры Расеі», РСПП і аўдытарскіх кампаній. Згодна з ягонымі вынікамі ён распавёў РБК, што наступствы «агулам несуцяшальныя». Сярод іх пагаршэнне фінансавых паказчыкаў кампаній, рост беспрацоўя, інфляцыя.

«Папярэднія ацэнкі такія, што гэта сур'ёзна павялічвае нагрузку, асабліва на машынабудаванне, прадпрыемствы апрацоўкі і сельскую гаспадарку», - кажа Белякоў. Акрамя таго, палітыка ўладаў у стварэнні вялікай колькасці высокапрадукцыйных працоўных месцаў аказваецца пад пагрозай, разважае ён. Зняцце заробкавых парогаў у адлічэннях у Фонд абавязковага медыцынскага страхавання (ФАМС) павялічвае нагрузку менавіта на такія працоўныя месцы.

Ініцыятыва Мінфіна аб увядзенні 3-адсоткавага падатку з продажаў у рэгіёнах без адмены такога ж ПДВ зазнала жорсткую крытыку адразу пасля таго, як яе агучыў міністр Антон Сілуан. Экспэрты ўзгадалі, што гэты падатак аднойчы быў адменены ў Расеі пасля прызнання яго неканстытуцыйным, паказалі на інфляцыйныя рызыкі і эфект задушэння для бізнэсу. На другой шалі - штогадовыя паступленні ў федэральны бюджэт у памеры блізу 200 млрд руб.

Іншая прапанова накіраваная на напаўненне Фонду абавязковага медыцынскага страхавання і «каштуе», паводле разлікаў Мінфіна, таксама 200 млрд руб. у год. Гаворка ідзе пра тое, каб адмяніць заробны парог у 624 тыс руб. у год (52 тыс руб. у месяц), звыш якога працадаўцы не плацяць за ўдзел у ФАМС (5,1%). Абедзве ідэі разам з іншымі прапановамі аб падвышэнні падаткаў будуць абмяркоўвацца ўрадам да восені, запэўніў Сілуан, пасля таго як урад 3 ліпеня агулам адобрыў бюджэтныя праекціроўкі.

Урад цяпер абмяркоўвае каля дзясятка ініцыятыў, якія так ці інакш падвышаюць падатковую нагрузку на бізнэс. Некаторыя з іх прапануецца ўвесці з наступнага года: адмена федэральных льгот для рэгіянальных падаткаў, абкладанне малога бізнэсу на «спрашчэнні» маёмасным падаткам, адмена самой «спрошчанай сістэмы падаткаабкладання» для некаторых відаў дзейнасці. Іншыя - напрыклад, падвышэнне ПДВ і НДФЛ на 2 п.п. - абмяркоўваюцца на перспектыву 2019 г.

Усе гэтыя ідэі патрабуюць дакладных разлікаў, кажа Белякоў, а часу для гэтага няма. «Важна, што абвясцілі нядаўна аб гэтых пастановах, якія часткова прынятыя, а часткова абмяркоўваюцца...усё гэта зрабілі як заўсёды «раптам» для бізнэсу», - адзначае намеснік міністра. Праз гэта, з ягоных слоў, прадпрыемствы апынуліся «ў цалкам ідыёцкай сітуацыі, калі правілы гульні незразумелыя».

Негатыўныя эфекты для эканомікі таксама будуць, працягнуў намеснік міністра. Падвышаная нагрузка на высокія зарплаты створыць штучныя прэферэнцыі для замежных работнікаў, на якіх унёскі ў ФАМС плаціць не трэба. Беспрацоўе можа вырасці, паколькі высокакваліфікаваныя работнікі бізнэсу ўсё роўна патрэбныя, а значыць, ён можа пайсці на агульнае скарачэнне колькасці працоўных месцаў.

Падатак з продажаў падштурхне рост цэнаў. Антон Сілуан у інтэрв'ю тэлеканалу «Расея 24» 10 ліпеня ацаніў уздзеянне 3-адсоткавага падатку з продажаў на інфляцыю ў 1 п.п. у тых рэгіёнах, дзе падатак будзе ўведзены. Прыкладна такой жа ацэнкі прытрымліваецца намеснік кіраўніка Мінэканомразвіцця Андрэй Клепач, які ў інтэрв'ю Інтэрфаксу прагназаваў паскарэнне інфляцыі крыху больш чым на 1 п.п. у выніку ўвядзення гэтага падатку. Ён аперыраваў стаўкай падатку ў 5% і меркаваў, што яго ўвядуць каля двух трацін рэгіёнаў Расеі.

У «Апоры Расеі» непакояцца за індывідуальных прадпрымальнікаў і адзначаюць, што падвышэнне падатковай нагрузкі справакуе сыход малога бізнэсу ў цень. «І рост коштаў, натуральна, акажа дрэнны ўплыў на тых жа ІП у чарговы раз - мы выказалі асцярогі ў гэтым плане», - сказала экспэрт Алеся Сапа, якая ўдзельнічала ў нарадзе ў Белякова. Яна заўважыла, што ні ў Мінэканомразвіцця, ні ў бізнэсу яшчэ няма канкрэтных параметраў прапаноў Мінфіна, таму дакладныя разлікі рабіць складана.

Агулам такі падыход дэманструе няздольнасць уладаў змагацца за «нейкую якасць расходных абавязацельстваў» дзяржавы і інвестрасходаў дзяржкампаній, мяркуе Белякоў. У выніку непазбежнае пагаршэнне становішча бізнэсу і зніжэнне дзелавой актыўнасці.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках