2 траўня 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень знішчаныя тысяча тэрарыстаў (Відэа)

69

На Данбасе дзякуючы авіяўдарам за дзень ліквідавалі тысячу тэрарыстаў.

Пра гэта паведамляе тэлеканал 24ТВ.

- У раёне населенага пункта Горлаўскі знішчаны базавы лагер баевікоў. Непадалёк ад горада Перавальск яшчэ адзін апорны пункт, два танкі, 10 браніраваных машын, 15 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і каля 500 баевікоў. Побач з горадам Дзяржынскам таксама ліквідаваная магутная база баевікоў. Паводле папярэдніх ацэнак у выніку ўдару з паветра там знішчана каля паўтысячы баевікоў, і пашкоджана 2 бронетранспарцёры, - сказаў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

Страты панеслі і ўкраінскія сілавікі. За мінулы дзень тэрарысты забілі пецярых вайскоўцаў. Яшчэ прыкладна 30 чалавек параненыя. Усяго тэрарысты ўчынілі напады на 17 украінскіх блокпостаў.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках