2 траўня 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінштэйн аб Навадворскай: Яна была чалавекам-эпохай

20
Рубінштэйн аб Навадворскай: Яна была чалавекам-эпохай

Валерыя Навадворская здавалася вельмі нязручным чалавекам, якімі бываюць або вельмі маштабныя людзі, або дзеці.

Вядомы расейскі публіцыст Леў Рубінштэйн адгукнуўся на смерць Валерыі Навадворскай. Нататку, прысвечаную праваабаронцы, ён апублікаваў у сваім блогу на сайце grani.ru. Падаем яе цалкам:

- Памерла Валерыя Навадворская.

Яна была чалавекам-эпохай.

Да яе ставіліся, мякка кажучы, па-рознаму. Мне даводзілася мець стаснкі з людзьмі, якія ставяцца да яе як да прарока. Мне даводзілася бачыць і чуць тых, хто ўважаў яе ці не за свайго асабістага ворага. Хтосьці ўважаў яе за бажавольную. Камусьці здавалася яна смешнай. Але вось за нудную і манатонную яе не ўважаў ніхто.

Многім здавалася, што яна складалася з адных толькі рагоў, за якія ўвесь час чапляліся і аб якія балюча стукаліся тыя, хто праходзіў міма.

Яна здавалася вельмі нязручным чалавекам, якімі бываюць або вельмі маштабныя людзі, або дзеці. А ў ёй і праўда была зусім дзіцячая душа з яе верай у канчатковую справядлівасць, у тое, што дабро ў выніку абавязкова перамагае зло.

Лютасць і ціхамірнасць, не заўсёды прыемная шчырасць і прыязнасць - усё гэта разам, і ўсё гэта яна.

Сыход такіх людзей небяспечны з'яўленнем у грамадскай атмасферы велізарнай азонавай дзіркі. Цяжка і доўга гэтую дзірку давядзецца цыраваць. Але давядзецца, падзецца няма куды.

А яе неспакойная, няўрымслівая, палкая душа хай цяпер спачне.

Светлая памяць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках