29 красавiка 2024, панядзелак, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель зрабіла сэлфі з футбалістамі зборнай Нямеччыны

7

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сфатаграфавалася разам з футбалістамі нацыянальнай каманды, якія сталі чэмпіёнамі свету.

Фатаграфію ў сваім «Фэйсбуку» размясціў паўабаронца нямецкай зборнай Самі Хедзіра.

У фінале бундэсцім супрацьстаяла зборная Аргентыны. У асноўны час спаборнікі вызначыцца не змаглі, ўсё вызначалася ў дадатковыя 30 хвілін. Пераможны мяч на 113-й хвіліне з перадачы Андрэа Шурле правёў Марыё Гётцэ, піша gazeta.ru.

Зборная Нямеччыны чацвёрты раз перамагла на Мундыялі. Дагэтуль каманда перамагала на турнірах у 1954 годзе ў Швайцарыі, у 1974 годзе на хатнім чэмпіянаце свету і ў 1990 годзе ў Італіі.

Галкіпер зборнай Нямеччыны Мануэль Ноер стаў найлепшым брамнікам турніру, а аргентынец Ліянэль Месі - найлепшым гульцом.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках