29 красавiка 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ОМОН зладзіў абклад у паселішчы пад Гомелем

24
ОМОН зладзіў абклад у паселішчы пад Гомелем

Амонаўцы зладзілі абклад на адпачывальнікаў каля возера ў паселішчы Касцюкоўка.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Учора ўвечары і сёння ўночы, незразумела чаму, пачалася «зачыстка» ў паселішчы Касцюкоўка Гомельскага раёна. Я стаў відавочцам двух выпадкаў. Спачатку я ўбачыў праз акно, як у двор заехаў «бобік» з амонаўцамі, якія забралі маладога хлопца. Не ведаю, п'яны ён быў ці не, але не супраціўляўся», - адзначыў ён.

Чытач дадаў, што другі выпадак адбыўся пад гадзіну ночы.

«Мы грамадой сядзелі на лаўцы каля мясцовага возера. На стале была пустая піўная паўлітровая бутэлька, якую пакінуў хтосьці да нас. Каля вады з півам у руках стаялі два хлопцы. Недзе праз 10 хвілін да іх і да нас падышлі дзве групы ОМОНа і сказалі, што мы парушаем грамадскі парадак. Мы бутэльку выкінулі - і яны ад нас адчапіліся. А вось тых хлопцаў амонаўцы ўсё ж забралі», - сказаў на заканчэнне ён.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы выпадак, калі нашы чытачы з Гомельскай вобласці скардзяцца на міліцэйскае свавольства. Надоечы жыхары селішча Акцябрскі і вёскі Ражноў паведамлялі аб незаконных ператрусах у іхніх дамах.

Фота з архіву

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках