29 красавiка 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер: ЕЗ не будзе пашырацца бліжэйшыя пяць гадоў

13
Юнкер: ЕЗ не будзе пашырацца бліжэйшыя пяць гадоў

Еўразвяз не мае намеру прымаць новых чальцоў цягам бліжэйшых пяці гадоў.

Пра гэта заявіў у аўторак абраны кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Бліжэйшыя пяць гадоў пашырэння (ЕЗ - ІФ) не будзе", - сказаў ён, выступаючы ў Еўрапарламенце.

На думку Ж.-К.Юнкера, "Еўразвязу трэба зрабіць паўзу ў працэсе пашырэння для таго, каб кансалідаваць намаганні наяўных 28 чальцоў".

Тым не менш, выбраны старшыня ЕК адзначыў, што Еўразвяз не мае намеру спыняць перамовы аб уступленні ў яго склад шэрагу краін, у асаблівасці балканскіх, якія "маюць патрэбу ў еўрапейскай перспектыве".

Акрамя таго, Ж.-К.Юнкер выказаўся за ўмацаванне партнёрскіх стасункаў з краінамі, якія мяжуюць з ЕЗ на ўсходзе, у прыватнасці Малдовай і Украінай.

Разам з тым, ён заявіў аб патрэбе ўмацаваць прысутнасць Еўразвязу на міжнароднай арэне ў якасці незалежнага гульца, адзначыўшы пры гэтым, што часцяком кіраўнікі МЗС краін-чальцоў "чыняць перашкоды" самастойнай дзейнасці ЕЗ.

"Мы не можам заставацца здаволенымі нашай цяперашняй замежнай палітыкай", - падкрэсліў Ж.-К.Юнкер.

Раней у аўторак дэпутаты еўрапейскага парламента на пленарнай сесіі ў Страсбургу таемным галасаваннем абралі былога прэм'ер-міністра Люксембурга Ж.-К. Юнкера старшынём Еўрапейскай камісіі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках