29 красавiка 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Гіркіна: Чакаем, цяпер Расея павінна з таго боку ударыць (Відэа)

28

Тэрарысты пацвердзілі абстрэл украінскай тэрыторыі з боку РФ.

Гэта вынікае з запісу перамоваў паміж намеснікам Ігара Гіркіна, афіцэрам Генштаба ГРУ Сяргеем Пятроўскім 1964 нараджэння і неўстаноўленым пакуль баевіком пад пазыўным «Боцман». Перахоп гутаркі, якая адбылася 17 ліпеня, быў зроблены і апублікаваны Службай бяспекі Украіны.

Сяргей Пятроўскі паведаміў, што знаходзіцца разам з падначаленымі яму байцамі ля памежнага пераходу «Марынаўка» і адбівае атаку ўкраінскіх вайскоўцаў. «Дзяўбуць «Градамі» увесь час, толькі цяпер перадышка. Самалёт мы цяпер уходалі, «сушку», у нас жа «Бук-М» ёсць, атрымалі мы», - кажа ён.

Намеснік Гіркіна распавёў, што, акрамя ЗРК, у яго ёсць комплексы «Гваздзіка» і «Град», праўда скарыстацца апошнім баевікі не могуць праз адсутнасць карэктоўніка.

«Цяпер чакаем, быццам бы Расея павінна з таго боку ляснуць па іх пазіцыях», - адзначае Сяргей Пятроўскі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках