28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала расейцаў, якія падазраюцца ў карэктаванні агню з «Бука»

34
СБУ затрымала расейцаў, якія падазраюцца ў карэктаванні агню з «Бука»

На мяжы з Расеяй у Данецкай вобласці затрымалі двух грамадзян РФ - карэктоўнікаў агню з зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

Пра гэта старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка паведаміў на прэс-канферэнцыі. «Для экіпажа «Бука» тэрарыстам не ставала карэктоўнікаў агню. Два грамадзяніны Расеі затрыманыя памежнікамі і СБУ на адным з адцінкаў украінска-расейскай мяжы ў Данецкай вобласці. У абодвух расейскія пашпарты, а адзін з іх нават дадумаўся прыехаць з вайсковым білетам, дзе адзначана яго вайсковая прафесія - карэктоўнік агню», - сказаў Налівайчанка. Са слоў старшыні СБУ, затрыманыя дапытваюцца, а іх сведчанні будуць далучаныя да доказнай базы ў расследаванні тэракту, піша УНІАН.

Як паведамлялася раней, 17 ліпеня а 16.20 у небе над Данецкай вобласці тэрарысты, якіх падтрымлівае Расея, збілі самалёт «Боінг-777», які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Паводле звестак Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сітуацыях, на борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа.

МЗС СБУ апублікавала запісы размоваў тэрарыстаў, з якіх вынікае, што менавіта яны збілі самалёт. У СБУ адзначылі, што а 16.40 тэрарыст па мянушцы «Бес» далажыў палкоўніку Галоўнай разведвальнай управы ГШ ВС РФ Васілю Гераніну пра тое, што казакі збілі самалёт. Спачатку «Бес» кажа, што гэта ўкраінскі самалёт, але затым ператэлефаноўвае і паведамляе, што гэта цывільны самалёт са шматлікімі ахвярамі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках