28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

67 хвілін добрых спраў у Дзень Мандэлы

3

Упершыню свет адзначае дзень нараджэння паўднёваафрыканскага лідара без яго.

Сёння духоўнаму лідару і былому прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі Нэльсану Мандэле споўнілася б 96 гадоў.

Рэдакцыя сайта charter97.org сабрала дайджэст пра тое, як ва ўсім свеце святкуюць першы Дзень Мандэлы. У сусветных СМІ паведамляецца, што людзі адзначаюць гэты дзень добрымі ўчынкамі цягам 67 хвілін.

«Менавіта столькі гадоў Нэльсан Мандэла выдаткаваў на служэнне свайму народу і ўсяму свету», - пішуць СМІ Паўднёвай Афрыкі.

Газеты паведамляюць, што акцыі добрых спраў праходзяць сёння ў Парыжы, Нью-Ёрку, Даласе, Лондане, Эдынбурге, Глазгаў, а таксама ў Кітаі.

Людзі наведваюць дзяцей у дзіцячых дамах, збіраюць кніжкі для школ і коўдры для бяздомных і нават стэрылізуюць котак. Таксама, у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы актывісты праводзяць курсы самаабароны ў праблемных раёнах. Актывісты заклікаюць усіх людзей, якія робяць сёння добрыя ўчынкі, дзяліцца фатаграфіямі на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Жанчына нясе партрэт Нэльсана Мандэлы ў Саўэта, ПАР (фота AFP/Gianluige Guercia).

Студэнты універсітэта ў Кейптаўне чыняць плот.

Чытачы мясцовай газеты дапамагаюць дзецям.

Гараджане чысцяць мясцовы парк.

Нагадаем, легендарны Нэльсан Мандэла пайшоў з жыцця ў ноч на 6 снежня 2013 года. Апошнія некалькі месяцаў ён змагаўся з ускладненнямі пасля лёгачнай інфекцыі. Мандэла, першы чарнаскуры прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, быў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Нэльсан Мандэла нарадзіўся 18 ліпеня 1918 г.. У маладосці ён узначаліў барацьбу з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, за што 27 гадоў прасядзеў у турме. Пасля змены рэжыму ў краіне і прыходу да ўлады чорнай большасці Мандэла цягам пяці гадоў быў прэзідэнтам.

Спачуванні ў сувязі са смерцю легендарнага змагара ўжо ноччу сталі выказваць кіраўнікі дзяржаў і міжнародных структур: прэзідэнт ЗША Барак Абама, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт і іншыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках