4 траўня 2024, Субота, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноў-хаў ад мытні: плата за чаргу

28
Ноў-хаў ад мытні: плата за чаргу

Мытнікі прыдумалі новую схему пабораў з простых грамадзян.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Я павінен атрымаць пасылку з-за мяжы, якая была адпраўленая авіяпоштай. Але на мытні ў нацыянальным аэрапорце «Менск», са слоў супрацоўнікаў, вялікая чарга і яны нібыта не паспяваюць афармляць таварныя накладныя, а груз тым часам захоўваецца на складзе часовага захоўвання (СЧЗ). Паслуга гэтая платная і каштуе нятанна», - адзначае ён.

У дасланым чытачом аўдыёзапісе мытнік сцвярджае, што «тавар знаходзіцца ў аддзеле тарыфнага рэгулявання, а дэкларацыя пайшла на праверку ў іншы аддзел па кошце», але потым кажа адваротнае, маўляў, яны не паспяваюць праз вялікую чаргу.

«У законе прапісана, што таварная дэкларацыя афармляецца цягам дня і на СЧЗ першы дзень бясплатны. Але начальнік мытні можа падоўжыць тэрмін да 10 дзён. Гэта значыць, яны спецыяльна могуць затрымліваць афармленне, каб паболей грошаў «вытрасці» з прадпрымальнікаў і грамадзян», - дадаў чытач.

Варта адзначыць, што чытачы нашага сайта неаднаразова паведамлялі пра розныя спосабы нажывы беларускай мытні. Так, напрыклад, у аднаго з іх патрабавалі 1,5 тысячы даляраў за растаможку прыбораў, якія былі часова вывезены з Беларусі для рамонту. Іншаму ж за майку, набытую ў замежнай інтэрнэт-краме, мытня налічыла пошліну, роўную кошту тавару.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках