2 траўня 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня «Белнафтахіму» з'ехаў лячыцца за мяжу?

4
Экс-старшыня «Белнафтахіму» з'ехаў лячыцца за мяжу?

Крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання сцвярджае, што Ігар Жылін на волі.

- Я не магу дакладна сказаць, затрымлівалі Жыліна ці не, але днямі ён прыходзіў у канцэрн і сустракаўся з кіраўніцтвам, - паведаміла «Інтэрфаксу» ў аўторак крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання. - Пасля гэтага ён паехаў адпачываць і лячыцца за межы Беларусі.

Суразмоўца таксама адзначыў, што «не валодае афіцыйнымі звесткамі аб тым, ці ўжывалася да Жыліна якая-небудзь мера стрымання і ці знятая яна цяпер».

1 ліпеня Ігар Жылін быў вызвалены ад пасады старшыні канцэрна «Белнафтахім» пастановай Саўміна.

Як паведамлялі СМІ, Генеральная пракуратура распачала ў дачыненні да Ігара Жыліна справа паводле артыкулу 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), аднак афіцыйнай інфармацыі аб гэтай справе няма.

Як паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах, Жылін або ягоная жонка нібыта выкарыстоўвалі службовы мабільны тэлефон у сваіх асабістых мэтах. У выніку нагаманілі на суму больш за 10 тысяч даляраў. Акрамя таго, былі пытанні ў сілавікоў і да ягонай прасторнай кватэры.

28 ліпеня Лукашэнка прызначыў старшынём Беларускага дзяржаўнага канцэрна нафты і хіміі Ігара Ляшэнку, які дагэтуль займаў пасаду першага намесніка старшыні "Белнафтахіма".

- Я ўсіх папярэджваў, што даравання нікому не будзе, калі людзі паводзяцца непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэню, нічога туды не паклаўшы. Гэта грамадству вядома, - заявіў дыктатар падчас рабочай сустрэчы з новым кіраўніком "Белнафтахіма".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках