3 траўня 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску Пуціну праспявалі «Ла-ла-ла»

28
У Менску Пуціну праспявалі «Ла-ла-ла»

Некаторыя дэталі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна адкрывае газета «Коммерсант».

Пра дэталі сустрэчы кіраўнікоў у Менску гаворыцца ў рэпартажы Андрэя Калеснікава. Прыводзім вытрымкі:

- На ўваходзе Уладзіміра Пуціна сустракаў Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў сюды разам з сынам Колем на некалькі хвілін раней за расейскага прэзідэнта. Калі Уладзімір Пуцін выходзіў з аўто, Колю трохі і максімальна ветліва адціснулі ад Аляксандра Лукашэнкі. Хлопчык, зрэшты, усё зразумеў правільна: пакуль гэта не яго мерапрыемства.

Экспазіцыю прэзідэнты аглядалі старанна. У гэты час наверсе, у Зале славы музея, размясцілі ветэранаў, дзеячаў Беларусі, журналістаў. І зусім пад купалам - змешаны хор, які павінен быў грымнуць ў патрэбны час.

Скончыўшы агляд экспазіцыі, прэзідэнты падняліся ў Залу славы. На выхадзе з памяшкання, дзе была размешчаная апошняя экспазіцыя, дзяўчына ў нацыянальным строі працягнула Аляксандру Лукашэнку букет кветак. Ён, мабыць, спачатку падумаў, што букет яму падораны для выкарыстання ў Зале славы, але потым зразумеў, што прамова з букетам кветак у руках будзе гучаць дзіўна. І ўзяўшы яго, агледзеўся і аддаў іншай дзяўчыне, якая стаяла побач.

Зрэшты, шчаслівымі былі абедзве.

Тут жа знаходзіўся і Коля з вялікім бантам у колер афіцыйнага сцяга. На нейкі момант ён згубіўся сярод мітусні ля ўваходу ў залу фотакарэспандэнтаў. Вонкава ён заставаўся пры гэтым цалкам спакойным: яму было не прывыкаць да пратакольнай мітусні. Зрэшты, яго хутка ўзялі ў надзейнае кольца беларускія ахоўнікі: яны добра ведалі сваю галоўную працу.

... Раптам, калі Аляксандр Лукашэнка хацеў яшчэ нешта сказаць, пад скляпеннямі Залы славы грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла», але тут жа і заглухла, каб праз хвіліну з'явіцца зноў: гэта быў пачатак песні «Дзень Перамогі», з якой павінен быў выступіць хор (упэўнены, гэтыя людзі гатовыя былі справіцца і без фанаграмы: выгляд гэтых гатовых ісці, а дакладней, стаяць да канца людзей казаў пра іх намер).

Урачыстасць скончылася. Коля глыбока ўздыхнуў і запытальна паглядзеў на ахоўніка. Той кіўнуў яму: «Пара».

Праз некалькі секунд сын быў ужо са сваім бацькам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках