3 траўня 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка гатовы зноў спыніць агонь

33
Парашэнка гатовы зноў спыніць агонь

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пры пэўных умовах гатовы вярнуцца да рэжыму спынення агню.

Пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннай размовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Згодна з інфармацыяй, суразмоўцы абмеркавалі магчымыя далейшыя міжнародныя намаганні для падтрымання пазіцыі Украіны.

Парашэнка паведаміў аб выніках сустрэчы ў Берліне міністраў замежных спраў Украіны, Германіі, Францыі і Расеі і акрэсліў сваё бачанне наступных крокаў у рэчышчы дасягнутых дамоўленасцей.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гатовы вярнуцца да рэжыму спынення агню, як толькі будзе пацверджанне аб ягоным выкананні ў двухстароннім фармаце, а таксама пры ўмовах вызвалення ўсіх закладнікаў і ўстанаўлення кантролю за мяжой з маніторынгам АБСЕ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гатовы да пачатку змястоўных палітычных перамоў без якіх-небудзь дадатковых умоў.

У сваю чаргу Байдэн запэўніў, што ЗША падзяляюць і падтрымліваюць падыход прэзідэнта Украіны да ўрэгулявання сітуацыі ў гэты няпросты для краіны час і гатовыя прыкласці намаганні для дасягнення міру ў дзяржаве.

Прэзідэнт падзякаваў народу ЗША і павіншаваў віцэ-прэзідэнта з надыходзячым Днём незалежнасці, які Амерыка святкуе 4 ліпеня. «Украіна сёння змагаецца за сваю незалежнасць і ведае ёй цану», - адзначыў Парашэнка.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках