26 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няпэўнасць санкцый ЕЗ і ЗША напалохала расейскую «абаронку»

5
Няпэўнасць санкцый ЕЗ і ЗША напалохала расейскую «абаронку»

Санкцыі супраць расейскай абароннай прамысловасці палохаюць у першую чаргу сваёй няпэўнасцю.

Пра гэта кажуць кіраўнікі расейскіх прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі падвойнага прызначэння, піша РБК.

Учора Еўразвяз увёў забарону на экспарт і імпарт прадукцыі падвойнага прызначэння, калі гэтыя тавары і тэхналогіі прызначаныя для вайсковых патрэб. Новыя правілы распаўсюджваюцца толькі на новыя кантракты. ЗША ўчора дапоўнілі свой санкцыйных спіс Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыяй.

Прадстаўнік АСК паведаміў, што афіцыйная пазіцыя карпарацыі з нагоды санкцый будзе апублікаваная пазней сёння.

Хутчэй за ўсё, гэта не прычыніць наўпроставай шкоды АСК, мяркуе высокапастаўлены мэнэджар карпарацыі. Дзяржкампанія не займае на замежных рынках грошы і не пастаўляе ў ЗША ніякай прадукцыі, амерыканскія тэхналогіі наўпрост таксама не выкарыстоўваюцца ў расейскіх караблях, тлумачыць ён.

Санкцыі супраць суднабудаўнікоў - хутчэй, палітычны ківок на тое, што перадача французскіх гелікоптэраносцаў «Містраль» можа спыніцца ў кожны момант, мяркуе кіраўнік аднаго з расейскіх прадпрыемстваў - партнёраў АСК. Першы карабель, хутчэй за ўсё, Расея атрымае, а другі - пад пытаннем, кажа мэнэджар.

У аўторак, 22 ліпеня, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што першы «Містраль» ужо амаль дабудаваны і будзе перададзены Расеі ў абумоўлены тэрмін - у кастрычніку, піша Reuters. А вось перадача другога карабля будзе залежаць ад пазіцыі Расеі ва ўкраінскім канфлікце, заявіў французскі прэзідэнт.

Самае страшнае ва ўвядзенні санкцый - тое, што ЗША і ЕЗ не вызначылі выразных правілаў гульні, мяркуе прэзідэнт групы кампаній «Транзас» Мікалай Лебедзеў. Кампанія, паводле ўласнай ацэнкі, займае блізу траціны сусветнага рынку суднавага навігацыйнага абсталявання і трэнажораў для падрыхтоўкі пілотаў самалётаў і гелікоптэраў і суднавых капітанаў.

«Мы купляем тэхналогіі і ў Еўропе, і ў ЗША, і прадаем туды свае. За ўсю гісторыю нашых узаемастасункаў з замежнымі партнёрамі такой нявызначанай сітуацыі не было. Прадукцыяй падвойнага прызначэння можна прызнаць усё што захочаш, у залежнасці ад палітычнай патрэбы», - кажа Лебедзеў.

Ён сцвярджае, што пакуль папярэднія санкцыі ніяк не адбіліся на ўзаемастасунках ягонай кампаніі з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, але чарговы раўнд абмежаванняў можа парушыць іх.

Для менш складанай тэхнікі, напрыклад для аўтамабіляў, якія пастаўляюцца для вайсковых патрэб, камплектуючыя і тэхналогіі ўжо ёсць у Расеі, а тое,што адсутнічае можна купіць у Кітаі, што нават зробіць прадукцыю больш таннай, разважае мэнэджар аднаго з расейскіх аўтавытворцаў - пастаўнікоў войску. Паводле ягоных слоў, большасць пасажырскіх і транспартных машын, якія пастаўляюцца для патрэб вайсковых частак нават не маюць статус спецтэхнікі, яны амаль цалкам ідэнтычныя цывільным аналагам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках