27 красавiка 2024, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка марыць вярнуць «Кубань» у еўракубкі

1
Віктар Ганчарэнка марыць вярнуць «Кубань» у еўракубкі

Галоўны трэнер краснадарскай «Кубані» мае намер вярнуцца з клубам у еўракубкі паводле вынікаў новага сезону.

Са слоў Віктара Ганчарэнкі, яго падапечныя добра падрыхтаваліся да выканання пастаўленай задачы. У мінулым чэмпіянаце Расеі «Кубань» заняла 8 месца, паведамляе «Прессбол».

- У мінулым годзе мы пакаштавалі еўракубкі. Шчыра кажучы, гэта наркотык, ён цягне да сябе, - заявіў ён. - У нас задача на будучы сезон - вярнуцца ў еўракубкі. Мы добра падрыхтаваліся да выканання гэтай задачы. Пастараемся зрабіць усё магчымае.

Нагадаем, 12 кастрычнік 2013 года былы трэнер БАТЭ паведаміў аб сваім сыходзе з клуба. Ён падпісаў кантракт з расейскай «Кубанню». Новым настаўнікам БАТЭ стаў Аляксандр Ермаковіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках